Шукаем ментараў_ак для працы з пачынаючымі актывістамі_камі

Шукаем ментараў_ак для працы з пачынаючымі актывістамі_камі

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” шукае ментараў_ак для працы з пачынаючымі актывістамі_камі.

Каго трэба ментарыць? 

Маладых беларусаў_ак, зацікаўленых у вырашэнні навакольных праблемаў, жадаючых далучыцца да грамадзянскай супольнасці праз рэальныя дзеянні. Гэта могуць быць як новыя прадстаўнікі_чкі АГC, так і неасацыяваная моладзь.

Фармат праграмы

У межах праграмы ўдзельнікі_цы атрымаюць магчымасць наведаць 4 тэматычных анлайн-занятка па працы з мэтавай аўдыторыяй, мэтавызначэнню і планаванню. Паралельна яны будуць атрымліваць анлайн-кансультацыі ад ментараў_ак. Кансультацыі могуць аказвацца індывідуальна альбо ў невялічкіх групах (пры супадзенні запытаў і/ці сфер дзейнаці). 

Што чакаецца ад ментараў_ак?

  • досвед індывідуальнага і арганізацыйнага ментарынга/коўчынга
  • выдатнае ўменне аналізаваць патрэбы і праблемы, падбіраць эфектыўныя метады іх вырашэння
  • добрае веданне моладзевага сектара Беларусі
  • вельмі вітаюцца трэнерскія і фасілітатарскія здольнасці

Абавязкі ментараў_ак

Індывідуальнае альбо групавое суправаджэнне ўдзельнікаў_ніц праграмы (кастрычнік-снежань 2023), дапамога ў распрацоўцы планаў дзейнасці ўдзельнікаў_ніц, падрыхтоўка справаздачы па выніках працы.

Занятасць і аплата 

Сярэднее запланаванае выдаткаванне працоўнага часу ў межах праграмы складае для індывідуальнага суправаджэння — 15 гадзін, для групавога — 20 гадзін. Працоўная стаўка 20 еўра/гадзіна. Магчыма суправаджэнне некалькіх удзельнікаў_ніц ці груп.

  • Калі: кастрычнік – снежань 2023
  • Дзе: анлайн

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 верасня 2023.

Пакінуць сваю заяўку

Пры неабходнасці можа быць праведзена анлайн-інтэрв’ю. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 5 кастрычніка 2023. З пытаннямі можна звяртацца на электронную пошту [email protected]