У два разы больш беларусаў_ак маюць станоўчае ўспрыняцце ЕС, чым адмоўнае

У два разы больш беларусаў_ак маюць станоўчае ўспрыняцце ЕС, чым адмоўнае

Паводле штогадовага апытання грамадскай думкі ў Беларусі, праведзенага ў 2023 годзе, траціна беларусаў маюць станоўчае ўспрыняцце Еўрапейскага саюзу, у параўнанні толькі з 16%, у якіх адмоўнае ўспрыняцце.

Апытанне таксама паказала, што крыху больш за палову (51%) грамадзян_ак Беларусі вельмі ці даволі добра ведаюць, што такое ЕС, і што 80% з тых, хто чуў пра ЕС, зацікаўленыя ў тым, каб даведацца больш, асабліва пра яго адносіны з Беларуссю (49%).

 Апошняе апытанне было праведзенае ў лютым 2023 г. Гэта было панэльнае анлайн-апытанне з рэпрэзентатыўнай выбаркай у 1000 чалавек па ўсёй краіне. Апытанні грамадскай думкі штогод праводзяцца праграмай EU NEIGHBOURS EAST у Беларусі і пяці іншых краінах Усходняга партнёрства пачынаючы з 2016 года.

 Каштоўнасцямі, з якімі рэспандэнты_кі больш за ўсё ідэнтыфікавалі ЕС, сталі адукацыя (61%), ахова навакольнага асяроддзя (60%), свабода перамяшчэння (58%) і гендарная роўнасць (57%).

Апытанне паказала, што ў той час як беларусы_кі ў цэлым дэманструюць нізкі ўзровень даверу да міжнародных інстытутаў, больш за ўсё яны давяраюць ЕС (38%), а таксама Еўразійскаму эканамічнаму саюзу (38%).

 42% апытаных лічаць, што ў Беларусі кепскія дачыненні з ЕС. У той жа час, 61% хацелі б, каб ЕС граў большую ролю ў падтрымцы эканамічнага развіцця і гандлю, і крыху больш за кожнага_ую чацвёртага_ую (27%) выказаліся за большую падтрымку дэмакратыі з боку ЕС.

Штогадовые апытанне 2023 году: Беларусь