Набор у групы псіхалагічнай падтрымкі для моладзевых актывістаў_ак
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускае кароткатэрміновую праграму псіхалагічнай падтрымкі для прадстаўнікоў_ніц моладзевых арганізацый і ініцыятыў, актывістаў_ак моладзевага сектара.
Праграма падтрымкі складаецца з групавых сесій з псіхатэрапеўтамі_камі, каб у складанай рэчаіснасці падтрымаць ментальнае здароўе актывістаў_ак.
Сесіі будуць праходзіць у 2 фарматах (анлайн, афлайн) у гарадах:
- Варшава (афлайн)
- Вільнюс (афлайн)
- Мінск (афлайн ці анлайн уся Беларусь)
- зборная група анлайн
- іншы горад афлайн – пры наборы дастатковай колькасці людзей
Колькасць сесій у групах залежыць ад канкрэтнай тэмы, спецыяліста_кі ў вашым горадзе і будзе паведамлена асобна адабраным удзельнікам_цам.
Афлайн фармат можа ператварыцца ў анлайн пры не наборы неабходнай колькасці людзей.
Дэдлайн запаўнення формы – 20.11.2023 уключна.
Старт сесій – снежань 2023. Прыкладны працяг сесій – 2 месяца.