Анлайн-курс: вучымся шукаць грошы на свае праекты
Вы прасілі – мы зрабілі. Запускаем набор на анлайн-курс пра тое, як і дзе браць сродкі на вашыя цудоўныя ініцыятывы і праекты. Вось што будзем вывучаць:
- Не грантамі адзінымі: якія існуюць спосабы прыцягнення сродкаў і што з гэтага падыдзе вашай ініцыятыве.
- Донары і фонды: хто гэтыя таямнічыя арганізацыі і як пачаць з імі працу.
- Праектныя бюджэты і заяўкі: як рэалістычна планаваць выдаткі і якасна ўпакоўваць вашыя ідэі для донараў.
- Маніторынг, справаздачы, празрыстасць: важныя складнікі фінансавай дзейнасці, на якія часта звяртаюць недастаткова ўвагі.
Калі дэдлайн падачы заяўкі на курс?
Дэдлайн падачы заяўкі – 21 снежня ўключна. Курс пачнецца ў студзені 2024. Мы напішам вам пра вынікі адбору 23 снежня.
Які фармат курса?
Мы прапаноўваем 6 заняткаў з генеральнай сакратаркай РАДА Ганнай Дапшэвічутэ – эксперткай па фандрайзынгу! Сустрэчы будуць складацца з лекцыйнай і практычнай частак. Цягам курса Ганна гатовая дапамагчы з вашымі ўласнымі праектнымі заяўкамі: пракаментаваць і даць парады, як іх палепшыць.
Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацаніце свае магчымасці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласці ў навучанне.
Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю. Вы можаце разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеры і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.
Які расклад курса?
Заняткі будуць праходзіць кожны аўторак і чацвер а 18:30 па Менску. Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары-дзве гадзіны.
- 16.01 Варыянты пошуку сродкаў: уводная тэарэтычная частка
- 18.01 Платформы для збору сродкаў. Юрыдычныя нюансы
- 23.01 Донары: хто гэта і як з імі працаваць
- 25.01 Праектныя заяўкі
- 30.01 Праектныя бюджэты
- 1.02 Маніторынг, справаздачы, празрыстасць
Не забудзьцеся распавесці пра курс вашым калегам_яжанкам і сябрам_оўкам! Па ўсіх пытаннях смела пішыце на [email protected].