Гарант адсутнасці правоў

Гарант адсутнасці правоў

Па стане на 8 снежня ў Беларусі палітычнымі зняволенымі афіцыйна прызнаныя 1473 чалавекі, пасля 2020 года дзейнічаюць дыскрымінацыйныя законы, якія наўпрост супярэчаць прынцыпам правоў чалавека. 

Нядаўні ўказ пад назвай «Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў» стаў асабліва жорсткай мерай у дачыненні да беларускіх эмігрантаў_ак, які забараняе консульствам выдаваць або завяраць копіі важных дакументаў, такіх як пасведчанні аб нараджэнні і шлюбе і дыпломы аб вышэйшай адукацыі.

Гэты закон, які дзейнічае з 5 верасня 2023 года, яшчэ больш абмяжоўвае знаходжанне грамадзян_ак Беларусі за мяжой, забараняючы выдачу новых пашпартоў або аднаўленне існуючых у дыпламатычных прадстаўніцтвах. Аналагічныя абмежаванні распаўсюджваюцца на ўгоды з нерухомасцю і асабістым транспартам, пазбаўляючы беларусаў_ак за мяжой істотных правоў.

«РАДА» падрыхтавала свой пашпарт — які служыць інфармацыйным плакатам, асвятляе барацьбу за свабоду і цяжкія часы, з якімі сутыкаюцца грамадзяне_кі Беларусі. Гэты сімвалічны дакумент накіраваны на прыцягненне ўвагі да палітычных рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, падкрэсліваючы правы, якіх сёння пазбаўлены грамадзяне_кі.

Для нас важна падкрэсліць, што пераследу падвяргаюцца беларускія няўрадавыя арганізацыі. На канец лістапада 2023 года не менш як 949 некамерцыйных арганізацый знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі. Колькасць арганізацый, якія прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі, складае на канец лістапада не менш як 532 арганізацыі. Усяго страты ў грамадскім сектары Беларусі, пачынаючы з выбарчага перыяду 2020 года, складаюць ужо не менш як 1481 арганізацый грамадзянскай супольнасці (грамадскіх аб’яднанняў, прафесійных саюзаў, палітычных партый, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый, рэлігійных арганізацый).

Будзьце ў курсе навінаў па наш “пашпарт” — падпісвайцеся на “РАДА” ў Instagram.