Навучымся вырашаць канфлікты?
Запускаем папярэдні набор на праграму “(Ня)згода ў дзеянні”. Гэта паўгадавы курс з анлайн- і афлайн-часткамі, на якім будзем разбірацца з асновамі канфлікталогіі, медыяцыі і негвалтоўнай камунікацыі.
Пра што праграма
Мы задумалі праграму як майстэрню, дзе ўсё навучанне будзе праходзіць праз даследаванне, эксперымент, разбор кейсаў, групавыя дыскусіі, гульню і практыку. Вось з якімі тэмамі будзем працаваць:
- складнікі і этапы канфлікту
- перамовы з фокусам на патрэбы і цікавасці ўсіх бакоў
- стварэнне і ўзмацненне ўзаемаразумення з іншымі
- разуменне сябе і іншых праз высвятленне фактаў, пачуццяў і патрэбаў
- высвятленне сваіх і чужых патрэбаў у канфлікце і стратэгіі іх задавальнення
- метады клопату пра сябе як мера для бяспечнага ўключэння ў канфлікт
Для каго праграма
Праграма будзе найбольш карыснай актывістам_кам і прадстаўнікам_цам грамадскага сектару, фармальным і нефармальным лідарам_кам сваіх супольнасцяў і ініцыятываў. Калі ты хочаш навучыцца працаваць з канфліктам і клапаціцца пра ментальнае здароўе, каб потым выкарыстоўваць гэтыя навыкі ў актывізме і працы, – падавайся, гэты курс для цябе!
Мы ўважліва верыфікуем усе заяўкі, каб ты меў_ла магчымасць бяспечна ўдзельнічаць у афлайн-сустрэчах, карыстацца мікрафонам і камерай падчас анлайн-заняткаў.
З чаго складаецца праграма
Цябе чакае тры блока праграмы:
- красавік 2024: анлайн-трэнінг (2 дні)
- травень 2024: афлайн-трэнінг у Вільні (4 дні)
- жнівень 2024: летняя школа ў Нямеччыне (5 дзён)
На працягу праграмы мы прапануем прыватныя кансультацыі ад нашых трэнераў_к: ментарынг і сесіі эмпатыі. Так ты зможаш атрымаць падтрымку для практыкі працы з канфліктамі.
Кожны складнік праграмы важны! Каб трапіць на афлайн-сустрэчы, важна актыўна ўдзельнічаць у анлайн-частцы.
Дэдлайн прыняцця заявак – 24 снежня 2023.
Гэта папярэдні запіс – ён патрэбны, каб мы ацанілі колькасць зацікаўленых, сабралі чаканні ад курса і адаптавалі праграму пад рэальныя запыты. Запаўненне дадзенай заяўкі не гарант твайго ўдзелу ў курсе. Але дзякуючы дадзенай рэгістрацыі ты даведаешся пра асноўны набор раней, чым мы запусцім яго публічна, і будзеш мець больш шансаў патрапіць на курс.
Ёсць пытанні? Пішы на [email protected].
Праект рэалізуецца разам з нашымі партнёрамі djo — Нямецкая моладзь у Еўропе пры падтрымцы Федэральнага офіса замежных справаў Нямеччыны (The Federal Office for Foreign Affairs).
#CivilSocietyCooperation