Фінальны набор на адукацыйную праграму у рамках Social Camp

Фінальны набор на адукацыйную праграму у рамках Social Camp

Social Camp — адукацыйна-ментарынгавы праект для беларусаў і беларусак, зацікаўленых у развіцці краіны і ўмацаванні сувязей з ёй незалежна ад месца пражывання. Набор на адукацыйныя курсы працягнецца па 2 студзеня 2024 года.

Для каго?

Social Camp адкрыты для ўсіх беларусаў і беларусак, якія імкнуцца атрымаць новыя веды, шукаюць падтрымку ў новай краіне знаходжання і жадаюць пашырыць кола прафесійных кантактаў. Наша мэта – стварыць бяспечную прастору для нефармальнай адукацыі і садзейнічаць абмену досведам паміж беларусамі і беларускамі, а таксама падтрымліваць ініцыятывы і праекты, накіраваныя на развіццё лакальных супольнасцяў.

Пра што будуць курсы?

У апошнім семестры мы прапануем 5 курсаў гуманітарнага напрамку:

Які фармат навучання?

Фармат навучання дыстанцыйны, на платформе Moodle. Курсы часткова прадугледжваюць самастойнае праходжанне, а часткова – працу ў групе і з выкладчыкам/выкладчыцай. Кожны курс разлічаны на пяць тыдняў і складаецца з пяці тэматычных модуляў (праходжанне кожнага з іх зойме прыблізна паўтары-дзве гадзіны).

Удзельнікі і ўдзельніцы адукацыйных курсаў і праграмы ментарынгу, якія маюць канкрэтныя праектныя прапановы і каманды для іх рэалізацыі, змогуць падаць заяўку на фінансавую падтрымку свайго праекта (ад 5 да 20 тысяч еўра) у 2024 годзе.

Social Camp — гэта праект, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве ды партнёрамі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза

Рэгістрацыя па спасылцы

Усе падрабязнасці – на сайце праекта socialcamp.org.