Пра візуальную канцэпцыю блогу

Пра візуальную канцэпцыю блогу

Візуал – важны складнік. На жаль, нават самы круты змест можа не спрацаваць, калі яго не падмацаваць якасным візуалам. 

Часта вельмі яркі візуальны дызайн уражвае. Ён выклікае нейкую эмоцыю. Ёсць даследванні пра тое, што ў нас ёсць толькі доля секунды, пакуль чалавек скроліць стужку для таго, каб прыцягнуць яго ўвагу. 

Добры візуал дапамагае ўражваць. Калі адбылося ўражанне, і нам спадабалася першая карцінка, то далей гэта нас павінна прывабліваць. Нам спадабалася фота альбо відэа, у залежнасці ад сацсеткі. І далей мы ўжо можам вывучаць змест матэрыяла. Дызайн можа штосьці распавядаць праз інфаграфіку, ілюстрацыі. Плюс да ўсяго дызайн пра запамінанне.

Ёсць дадзеныя, што чалавек запамінае да 90% інфармацыі з дапамогай органаў зроку і толькі да 10% з дапамогай слыху.

Такім чынам дызайн вырашае наступныя задачы:

  • першае уражанне;
  • прывабліванне;
  • інфармаванне;
  • запамінанне.

Таму ў залежнасці ад мэты ставяцца задачы, вырашэнне якіх дапаможа вам:

  • прывабліць новых падпісантаў_ак;
  • падвысіць лаяльнасці аўдыторыі;
  • павелічыць колькасць продажаў, падпісак, пакупак;
  • стварыць веды;
  • навучыць альбо патлумачыць нейкія тэмы;
  • стварыць інфармацыйную альбо сэрвісную падтрымку.

Заўсёды важна памятаць, для чаго вы ствараеце візуал. Вельмі важна разумець мэту. Калі гэта ўражанне, то вам прыйдзецца папрацаваць з нейкімі яркімі вобразамі. Можа, гэта будзе яркая сцэна альбо неардынарная апрацоўка. Калі мы кажам пра інфармаванне, хутчэй за ўсё, тут варта узяць нешта спакойнае, што перадае больш інфармацыі, чым уражанняў. У такім выпадку лепш падумаць пра нейкія звыклыя вобразы. Падчас працы над дызайнам важна рэгулярна правяраць, ці суадносіцца ён з мэтай, якую вы паставілі перад сабою.

Прынцыпы дызайна

Мы закранем літаральна некалькі прынцыпаў, якія дапамогуць вам не толькі пры стварэнні візуалу, але і наогул па жыцці.

Першы прынцып – правіла кантрасту

Вы можаце ўзяць адвольны яркі фон, кантрастны яму колер, два элементы і ўжо ваш візуал будзе выглядаць дастаткова чыста, чытэльна і эстэтычна.

Звярніце ўвагу, што акрамя кантрасту колераў можа быць кантраст шрыфтоў. Ёсць загаловак і нейкі маленькі подпіс. Гэта якраз тое, чым можна карыстацца ў сторыз. Напрыклад, калі ў вас ёсць нейкае фота, вы можаце зрабіць маленькі загаловак, подпіс і такім чынам практыкавацца ў выкарыстанні правіла кантрасту.

Макеты вышэй – добры прыклад правіла кантрастаў як з колерам, так і з памерам шрыфтоў.

Правіла кампліментарнасці

Яно сцвярджае, што максімальна ярка і прывабна выглядае спалучэнне колераў, якія знаходзяцца адзін насупраць аднаго ў каляровым крузе. Заўсёды ярка і паспяхова глядзяцца камбінацыі фіялетавага і памаранчавага колераў, а таксама жоўтага і блакітнага. Калі вам трэба стварыць спакойны візуал, які будзе больш інфарматыўным і запамінальным, то карыстайцеся колерамі, якія знаходзяцца ў крузе побач. Пры гэтым інфармацыя не будзе глядзецца як “вырвівока”.

Прынцып іерархіі

Заўсёды, калі вы рыхтуеце інфармацыйныя мультымедыйныя матэрыялы, якія спалучаюць у сабе візуалы, выявы альбо відэа, то вялікая імавернасць таго, што там будзе шмат тэксту: загаловак, падзагаловак, нейкія дадатковыя подпісы. Таму памятайце, што варта сачыць за іерархіяй у тэксце.

Загаловак можа займаць да 20% прасторы працоўнага поля, а подпісы павінны быць кантрастнымі і трохі менш па памеры. Памераў шрыфта можа быць не больш за чатыры. Але нават для візуала гэта ўжо зашмат, два будзе дастаткова. 

З чаго складаецца фірмовы стыль брэнда альбо, іншымі словамі, адзіная візуальная сістэма

  • Лагатып, фірмовы знак;
  • шрыфт;
  • колеравая схема.
    Гэта можа быць 2-3 колеры альбо цэлая палітра ў залежнасці ад мэтаў;
  • дадатковая графіка;
  • шаблоны;
  • ілюстрацыі. 

Першае, што трэба зрабіць перад стварэннем візуалаў – вызначыцца, для якіх пляцовак вы гэта ствараеце. Калі мы кажам пра Instagram, то, у першую чаргу, – гэта стыль фота альбо ілюстрацый. Часцей за ўсё гэта фота альбо відэа. Ілюстрацыі прымяняюцца ў сацыяльных праектах на вострыя тэмы, дзе фота не заўсёды зручна выкарыстоўваць, альбо калі чагосьці няма ў рэальнасці.

Наконт шрыфтоў: у Instagram можна абіраць прапанаваныя, а можна запампаваць свае. Але вельмі файна, калі вы вызначыцеся з адным шрыфтом.

Наконт сеткі. Напрыклад, у вас загаловак павінен быць заўсёды па цэнтры альбо збоку ці пад нахілам. З пункту гледжання кампазіцыі гэта можа быць дастаткова пазнавальным элементам. Калі пісаць пад нахілам – гэта штосьці нязвыклае, і гэта таксама можа быць вашай фішкай.

Калі мы кажам пра пляцоўкі накшталт TikTok і Youtube, варта разумець, што гэтыя пляцоўкі працуюць з  відэакантэнтам, для якога можна абраць пэўныя фільтры альбо спосабы відэаапрацоўкі, якія ўплываюць на колер. Істотныямі момантамі могуць быць падсветка, цікавыя лямпы.

Калі вы вызначыліся з пляцоўкай, усвядомілі яе асаблівасці, тады можаце пераходзіць да наступнага кроку, які мае на мэце аналіз канкурэнтаў_ак альбо калег_ляжакак-блогераў_ак. Хутчэй за ўсё, яны ўжо карыстаюцца нейкімі прыёмамі, якія дапамагаюць ім быць больш пазнавальнымі, зразумелымі, яскравымі.

Напрыклад, калі мы кажам пра адукацыйны кантэнт, вы можаце паглядзець, як працуюць анлайн-школы, якім чынам яны даюць інфармацыю. Імаверна, вы знойдзеце агульныя патэрны яе падачы. Вы можаце выкарыстоўваць тыя падыходы, якімі карыстаюцца вашыя калегі_ляжанкі ў сваёй працы. Напрыклад, для знаёмства з выкладчыкамі_цамі школы былі запісаныя інтэрв’ю.

Мудборды

Па гатовыя канцэпцыі можна залезці на Behance, Pinterest і пазбіраць мудборды. Калі вы скроліце і абіраеце кантэнт для свайго асабістага брэнду, то адбірайце тое, што адгукаецца менавіта вам, што вас уражвае, прываблівае, што вы асацыюеце з сабою. Гэта могуць быць шрыфты, ілюстрацыі, кавалкі паліграфіі, спалучэнні колераў, тэкстуры, вашыя ўласныя фатаграфіі. Проста паразважайце, што з гэтых шматкоў можа асацыявацца з тым, што вы ствараеце.

Калі не ісці нага ў нагу з новымі магчымасцямі і трэндамі, хутчэй за ўсё, вашае развіццё можа быць не такім хуткім, як вам хацелася б. Трэнды дапамагаюць хутка развіцца, стартануць, падтрымаць развіццё альбо быць на хвалі. Не варта слепа ісці за трэндамі, гэта можна ўспрымаць, як дадатак, як карысны бонус. Напрыклад, у TikTok можна выкарыстаць трэндавую музыку і заляцець у так званыя рэкі. 

Невялікая шпаргалка, якая будзе для вас падказкай у стварэнні кантэнту

1) Адзінства колераў. Старайцеся, каб колеравая гама была аднолькавая (у гэтым матэрыяле есць зручны спосаб падабраць колеры для вашага блогу).

2) Вытрымлівайце адзіную логіку размяшчэння загалоўкаў, калі размова ідзе пра стужку. У сторыз гэта не так важна.

3) Чаргуйце прыёмы ў стварэнні кантэнту. Гэта могуць быць розныя ракурсы ў стварэнні кантэнту, кантэнт з подпісам альбо без. Выкарыстоўвайце адзіны стыль фільтра.