Як кіраваць праектамі і камандай? Адукацыйны курс для пачаткоўцаў

Як кіраваць праектамі і камандай? Адукацыйны курс для пачаткоўцаў

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае набор удзельнікаў і ўдзельніц на адукацыйны курс па асновах мэнэджмента арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Калі: лістапад 2022 – сакавік 2023.

Гэты курс аб тым, як кіраваць грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі, – вызначаць мэты, планаваць праекты, матываваць каманду і забяспечыць яе эфектыўную працу, ацэньваць эфектыўнасць дзейнасці і падвышаць устойлівасць.

Курс будзе складацца з:

  • самастойнага вывучэння ўдзельнікамі/-цамі матэрыялаў на анлайн-платформе;
  • групавых анлайн-заняткаў з экспертамі і эксперткамі курса;
  • выканання практычных заданняў з атрыманнем зваротнай сувязі;
  • двух афлайн 3-дзённых трэнінгаў у снежні 2022 (Грузія) і сакавіку 2023 (Літва).

Удзельнікі/-цы курса падвысяць свае веды і ўменні па наступных тэмах:

  • роля і функцыі арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС);
  • падыход, заснаваны на правах чалавека, і скразныя каштоўнасці ў дзейнасці АГС;
  • планаванне ў АГС, распрацоўка праектаў;
  • лідэрства ў АГС; матывацыя, праца каманды, вырашэнне канфліктаў;
  • ацэнка патрэбаў мэтавых груп;
  • маніторынг і ацэнка эфектыўнасці дзейнасці;
  • прынцыпы добрасумленнага кіравання (good governance), забеспячэнне ўстойлівасці арганізацыі.

Для каго:

прадстаўнікі/-цы беларускіх грамскіх арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека. Магчымы ўдзел 2 чалавек ад арганізацыі. Пры адборы перавага будзе наддавацца:

  • арганізацыям/ініцыятывам, якія пачалі сваю працу пасля жніўня 2020;
  • заяўнікам, якія далучыліся да больш дасведчаных арганізацый за апошнія 2 гады і маюць недастатковыя кіраўнічыя кампетэнцыі.

Ахвочым далучыцца на адукацыйны курс трэба запоўніць заяўку не пазней за 12:00 31 кастрычніка (па беларускім часе). Вынікі адбору будуць вядомыя да 4 лістапада.

Даведацца больш можна на сайце БДПЧ