Што не так з моладзевай палітыкай у Беларусі і хто яе мусіць вызначаць?

Што не так з моладзевай палітыкай у Беларусі і хто яе мусіць вызначаць?

«Чалавечыя рэсурсы ў Беларусі вельмі добрыя. Трэба проста не перашкаджаць гэтым рэсурсам рэалізоўвацца». Вынікі эфіру пра моладзевую палітыку ў Беларусі.

Чаму ў Беларусі дзяржава хутчэй шкодзіць моладзі, чым дапамагае? Хто павінен вызначаць моладзевую палітыку? Што трэба змяніць у нацыянальнай сістэме адукацыі? «Маланка» правяла дыскусію з удзелам прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый і прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі, прафесарам ЕГУ Таццянай Шчытцовай.

Зміцер Герыловіч

– Не трэба быць «суперрозумам», каб наладзіць сістэму адукацыі. Трэба проста паглядзець прыклады іншых краін, што спрацавала і якія рэсурсы для гэтага патрэбныя, – падсумоўвае вынікі размовы сакратар Беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА Зміцер Герыловіч. – Чалавечыя рэсурсы ў Беларусі вельмі добрыя. Трэба проста не перашкаджаць гэтым рэсурсам рэалізоўвацца. Стварыць тыя ўмовы, якія дапамогуць рэалізоўвацца, самае важнае.

Тэзісы з дыскусіі:

– Улады задумваюцца аб тым, што ёсць рызыка «ўцечкі мазгоў».

– Адукацыя, якую атрымліваюць людзі ў Беларусі, не вельмі звязана з рынкам працы.

– Студэнты і студэнткі павінны ўдзельнічаць у дыягностыцы галоўных праблемаў у сістэме адукацыі.

– Карысныя ідэі проста валяюцца на зямлі і ніхто іх не рэалізоўвае. Такім чынам людзі з добрай адукацыяй і добрымі ідэямі аказваюцца за бортам гэтай сістэмы і гэтай палітыкі.

– Не трэба хаваць галоўнага слана ў пакоі. У Беларусі татальнае парушэнне правоў чалавека, студэнтаў і студэнтак у тым ліку.

– Свабода, нацыянальная арыентаванасць, ініцыятыва, канкурэнцыя, міжнароднае супрацоўніцтва – прынцыпы, з якіх трэба пачынаць перабудову сістэмы адукацыі ў Беларусі.