Набор на Акадэмію Рэгіянальных Лідэраў 2020

Набор на Акадэмію Рэгіянальных Лідэраў 2020

Беларускі Дом у Варшаве сумесна з Цэнтрам Гарадскіх Ініцыятыў аб’яўляе набор на Акадэмію Рэгіянальных Лідэраў, якая адбудзецца у ліпені-жніўні 2020. Акадэмія будзе складацца з трох адукацыйных сесій на розныя тэмы ў розных рэгіёнах Беларусі.

Галоўныя мэты Акадэміі:

  • развіццё кампетэнцый, накіраваных на эфектыўнае планаванне і рэалізацыю праектаў лакальных актывістаў і актывістак, натхняльныя прыклады паспяховага актывізму і лепшай камунікацыі паміж актывістамі/актывісткамі і ініцыятывамі
  • развіццё кампетэнцый, накіраваных на павышэнне якасці ўзаемадзеяння актывістаў і актывістак з іх мэтавымі групамі
  • развіццё кампетэнцый, арыентаваных на PR-праекты і сацыяльна значныя ініцыятывы
  • пабудова механізмаў узаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады

У праграме:

  • прэзентацыя паспяховых ініцыятываў і праектаў у Беларусі
  • уводзіны ў планаванне і кіраванне праектамі
  • пошук ідэй для рэалізацыі праектаў у рэгіёнах
  • камунікацыя з партнёрамі, пошук і прыцягненне мясцовых рэсурсаў
  • сацыяльныя сеткі, месенджары і СМІ
  • інструменты вывучэння праблем і патрэб мэтавых груп
  • дызайнерскае мысленне як новы падыход у планаванні праектаў
  • распрацоўка ідэй і ініцыятыў, якія актывісты і актывісткі смогуць рэалізаваць у сваіх рэгіенах

Даты сесій:

  • 10-12 ліпеня
  • 18-19 ліпеня
  • 25-26 ліпеня

Сесіі пройдуць у розных кутках Беларусі. Для таго, каб быць адабраным ці адабранай у слухачы Акадэміі, неабходна пацвердзіць свой удзел ва ўсіх 3 сесіях.

Для таго каб стаць удзельнікам ці ўдзельніцай, неабходна запоўніць анлайн-анкету.

Дэдлайн падачы заявак 29 чэрвеня да 12.00. Арганізатары і арганізатаркі звяжуцца толькі (!) з адабранымі кандыдатамі і кандыдаткамі 4 ліпеня. Калі вы маеце нейкія пытанні, можаце звяртацца [email protected].