Марафон Жывой Бібліятэкі да 20-годдзя фармату

Марафон Жывой Бібліятэкі да 20-годдзя фармату

Сёлета сусветнаму руху Human Library, які распачаўся ў Даніі і “захапіў” ужо больш за 80 краін, спаўняецца 20 год. Каманда Цэнтра “Жывая Бібліятэка” далучаецца да святкавання і запрашае вас!

У гонар юбілею Цэнтр “Жывая Бібліятэка” хоча правесці Анлайн-марафон гісторый кніг – людзей, якія жывуць у беларускім грамадстве і сутыкаюцца са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй у краіне.

Ідэя – даць магчымасць Жывым Кнігам распавесці свае гісторыі і быць пачутымі як мага большай колькасцю людзей.

27 чэрвеня (субота) з 12:30 да 18:00 вы зможаце пачуць гісторыі 10 Кніг, кожны і кожная з якіх правядзе сесію на 25 хвілін. Сесіі будуць ісці адна за другой, з перапынкамі па 5 хвілін.

Кнігі, якія зможаце “прачытаць” падчас марафону хутка будзе прадстаўлены ў раскладзе падзеі ў Facebook.

Для таго, каб атрымаць спасылку на канферэнцыю ў Zoom, трэба зарэгістравацца па спасылцы. Рэгістрацыя адчынена да 23:59 26 чэрвеня.

Поўны каталог Кніг Марафону будзе размешчаны на сайце Цэнтра “Жывая Бібліятэка”.