Конкурс дызайну паштовак салідарнасці

Конкурс дызайну паштовак салідарнасці

У межах ініцыятывы «Майстэрня паштовак салідарнасці» Беларуская Праваабарончая Школа абвяшчае конкурс дызайнаў друкаванай прадукцыі (паштоўкі, канверты) для далейшага друку і выкарыстання ў акцыях падтрымкі і салідарнасці з усімі затрыманымі ў час выбарчай кампаніі.

Арганізатары_кі ініцыятывы абяруць 5 дызайнаў і надрукуюць партыю паштовак ці канвертаў. Астатнія эскізы паштовак і канвертаў будуць выкладзены у адкрыты доступ для друку іншымі ініцыятывамі і арганізацыямі з мэтай выказвання падтрымкі і салідарнасці вязням.

Пераможцы атрымаюць:

  • друк прадукцыі з пазначэннем аўтарства (калі вы гэтага хочаце)
  • набор фірмовай мерч-прадукцыі Беларускай Праваабарончай Школы
  • удзел у запісы прома-відэа (калі вы гэтага хочаце)

Дэдлайн падачы эскізаў — 30 чэрвеня 23:55.

Больш інфармацыі па спасылцы.