Дыскусія «Працаўладкаванне выпускнікоў: выклікі мадэрнізацыі»
20 снежня Грамадскі балонскі камітэт і Праграма «Размеркаванне маладых спецыялістаў» запрашаюць на дыскусію «Працаўладкаванне выпускнікоў: выклікі мадэрнізацыі». Дыскусія арганізуецца з мэтай падрыхтоўкі і падтрымкі змяненняў у Кодэкс аб адукацыі і сумежнае заканадаўства па пытаннях працаўладкавання выпускнікоў.
У ходзе дыскусіі будуць пастаўлены на абмеркаванне наступныя пытанні:
– Ці ёсць праблема моладзевай занятасці ў Беларусі? Аналіз рынку працы і моладзевая палітыка.
– Стан сістэмы размеркавання выпускнікоў у 2017 годзе.
– Адказнасць вышэйшай школы за рэалізацыю палітыкі занятасці выпускнікоў.
– Удзел працадаўцаў і падтрымка прафсаюзаў у рэалізацыі палітыкі занятасці выпускнікоў ВНУ.
– Перспектывы рэфармавання заканадаўства ў сферы падтрымкі працаўладкавання выпускнікоў.
Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца эксперты i эксперткi ў сферы адукацыі, прадстаўнікі i прадстаўніцы грамадзянскай супольнасці, прафсаюзаў і афіцыйных структур, а таксама органаў студэнцкага самакіравання беларускіх універсітэтаў, студэнты_кi, выкладчыкі i выкладчыцы, а таксама навуковыя работнікі_цы.
Арганізатары забяспечваюць кава-паўзы падчас мерапрыемства, а таксама пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне іншагародніх удзельнікаў.
Дыскусія адбудзецца 20 снежня 2017 года у канферэнц-залі гатэля «Crowne Plaza» (г. Мінск, вул. Кірава, д. 13) з 13.00 да 18.00. Уваход на дыскусію вольны, па папярэдняй рэгістрацыі.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 23.59 18 снежня 2017 года.