Генеральная Асамблея Еўрапейскага моладзевага форуму

Генеральная Асамблея Еўрапейскага моладзевага форуму

Анлайн Генеральная Асамблея Еўрапейскага моладзевага форуму адбудзецца 20-22 лістапада.

Еўрапейскі моладзевы форум (ЕМФ) з’яўляецца платформай моладзевых арганізацый Еўропы, прадстаўляе больш за 100 моладзевых арганізацый, якія аб’ядноўваюць дзесяткі мільёнаў маладых людзей з усёй Еўропы.

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” з’яўляецца паўнапраўным сябрам ЕМФ і ўжо другі год запар ініцыюе прыняцце важных дакументаў для ўсіх маладых людзей. У мінулым годзе “РАДА” была аўтарам Рэзалюцыі “Барацьба са звужваючайся прасторай з пашырэннем магчымасцей моладзевых арганізацый, нацыянальных моладзевых саветаў і міжнародных няўрадавых моладзевых арганізацый“.

Сёлета “РАДА” ініцыюе прыняцце новага дакумента “Рэзалюцыя аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі”.

У Генеральнай Асамблеі ЕМФ ад Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” прымуць удзел:

  • Лявон Марозаў, Міжнародны сакратар
  • Маргарыта Ворыхава, Старшынька Савета “РАДА”
  • Зміцер Герыловіч, Полісі сакратар