Што робіцца для абароны правоў моладзі?
Свабода выказваць свае думкі ў Беларусі даўно знаходзіцца пад кантролем і нападамі з боку ўладаў. Цэнзура, забароны, закрыццё медыя, крымінальныя і адміністрацыйныя справы – гэта сумна вядомая тактыка беларускага рэжыма па абмежаванні магчымасцяў выказвання сваіх думак беларускімі людзьмі. У такі момант кожная магчымасць для моладзі адкрыта і спакойна казаць што думаеш вельмі каштоўная.
На мінулым тыдні такой кропкай свабоднага абмена меркаваннямі стала сустрэча, якую ладзілі Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” і Літоўскі “Цэнтр даследванняў Усходняй Еўропы“. Частка сустрэчы была прысвечана прэзентацыі вынікаў працы маладых беларусак і беларусаў па вывучэнні становішча і актуальных патрэбаў беларускай моладзі. Другая частка – абмеркаванне прэзентацый і тэндэнцый, якія закранаюць беларускую моладзь сёння.
Даследчыя працы, якія былі прадстаўлены падчас сустрэчы, маюць вельмі шырокі характар, бо закранаюць шмат беларусаў і беларусак. Напрыклад, “Заява аб недыскрымінацыі ў дачыненні да маладых актывістаў і актывістак з Беларусі і падтрымке дэмакратычных прынцыпаў у Еўропе”. Гэты дакумент быў распрацаваны РАДА як адказ на шматлікія паведамленні аб дыскрымінацыі маладых і не толькі беларусак і беларусаў у еўрапейскіх краінах увесну 2022.
Заява была прынята Еўрапейскіх Моладзевым Форумам (YFJ) і падкрэсліла тое, што моладзь Еўропы салідарна і падтрымлівае беларускую моладзь у эміграцыі. Таксама важна, што еўрапейская моладзь адрознівае беларускі палітычны рэжым і дэмакратычную грамадскую супольнасць Беларусь.
Яшчэ адным яскравым прыкладам працы па абароне інтарэсаў беларускай моладзі на міжнародным узроўні з’яўляецца дакумент, які быў падрыхтаваны ў межах РАДА, каб падтрымаць магчымасць удзелу у Еўрапейскіх праграмах абмена ліквідаваных у Беларусі дэмакратычных арганізацый грамадскай супольнасці.
Дзякуючы гэтаму дакументу і далейшым абмеркаванням ужо ёсць дамоўленасць, што ліквідаваныя беларускія моладзевыя арганізацыі працягнуць сваю працу ў межах European Solidarity Corps. Гэта значыць, што больш маладых беларусак і беларусаў змогуць скарыстацца магчымасцямі праграм абмену ў краінах Еўропы.
Не абмінула сустрэча і тэму летніх рэпрэсій 2022 году ў дачыненні да моладзі ў Беларусі. Працягваюцца палітычна матываваныя затрыманні, якія звязаны з падзеямі 2020 году і падтрымкай Украіны ў 2022. У раздзеле “Крызіс 2020” мы сабіраем інфармацыю пра гэтыя выпадкі.
Важнасць такіх дакументаў па зборы звестак і статыстыкі аб рэпрэсіях палягае ў як мініміум двух кірунках: паказаць людзям у Беларусі і за яе межамі, што рэпрэсіі з боку беларускага палітычнага рэжыма працягваюцца, а другое – збор даказальнай базы для прыцягнення да адказнасці парушыцеляў і рэабілітацыя і аднаўленне праў ахвяр у будучыні.