Як шрыфт уплывае на ўспрыманне інфармацыі?

Шрыфты з’яўляюцца неад’емным інструментам вашай візуальнай камунікацыі з аўдыторыяй. Ёсць прамая залежнасць паміж шрыфтам і брэндам. Напрыклад: калі ў скрынцы з печывам назва брэнда напісаная шрыфтам брэнда, які вам ужо знаёмы, вы з большай верагоднасцю возьмеце печыва менавіта з гэтай скрынкі — знаёмае, звычнае і ўлюбёнае. А сам фармат камунікацыі вызначаецца зместам і мэтай тэксту, пры якім тыпаграфіка грае ролю расшыфроўкі мэты тэксту і данясення ключавога паведамлення да вашай мэтавай аўдыторыі.
Эмоцыі пры чытанні тэксту прапануюць дадатковае тлумачэнне паведамлення: дадатковыя лініі і крывыя ў канцы літар могуць цалкам змяніць тое, якія пачуцці ваш тэкст выкліча, і тое, да якога дзеяння заахвоціць. Але як гэта ўжыць на практыцы?
Дызайнеры_кі карыстаюцца такой шкалой, каб лепей зразумець баланс тэксту:




Як мы ўжо казалі, дызайн вырашае задачу. Гэта працуе і пры афармленні тэкста. Які вам патрэбен шрыфт? Для чаго? Вам хутчэй трэба, каб аўдыторыя ясна ўсвядоміла, чаго ад яе жадаюць і куды/калі ёй прыходзіць, ці ўлавіла ідэю, падтрымала кампанію?
Калі патрэбны чытэльны шрыфт
- Ужывайце эфекты: абводкі, цені, размыццё вакол літар, выцісканні, эфекты 3D, градыентны колер тэксту, “стракаты фон”

- Выбудоўвайце іерархію тэксту (пра гэта можна пачытаць тут) — яскравае адрозненне памераў тэкстаў і заўважныя водступы паміж блокамі інфармацы

- І любімы ўсімі трэкінг — гэта раўнамернае павелічэнне адлегласці ў выпадку напісання тэкстаў ВЯЛІКІМІ: чым большы тэкст, тым большая адлегласць паміж літарам

А што тады рабіць, калі фон стракаты і тэкст не чытаецца?



Калі патрэбны эмацыйны шрыфт
- Зразумець, навошта нам шрыфт і якое ўражанне ён мусіць выклікаць.
- Выбраць як мінімум 5 варыянтаў шрыфтоў, якія пасуюць пад такое ўражанне.
- Зладзіць кастынг:
- ацаніць іх узровень нечытэльнасці, зразумець тую ступень нечытэльнасці, якую мы можам сабе дазволіць;
- параўнаць, які шрыфт болей пасуе стылю ілюстрацый або фатаграфій (калі яны ёсць)
- Абраць пераможцу!
Дзе шукаць шрыфты
Бясплатныя шрыфты
- GoogleFonts
- vk.com/shrift
- Myskotom
- Paratype (free fonts)
- Fontshop (free fonts)