Як рабіць гісторыі, якія выклічуць рэакцыю
500 мільёнаў. Менавіта столькі карыстальнікаў_ніц штогод актыўна праглядаюць Instagram Stories.
Навошта патрэбныя сторыс і ці абавязкова іх весці?
- Павышэнне лаяльнасці да асобы або праекта: публікацыя Stories — гэта фантастычны спосаб адысці ад дбайна прадуманай брэндаванай стужкі і паказаць іншы бок сваёй асобы. Гэта свабода, неардынарнасць і спантаннасць, загорнутыя ў адну акуратную ўпакоўку. Гэта ўнікальны шанец расказаць крыху больш пра людзей, якія стаяць за каналам, што ўжо стаў упадабаны вашымі падпісчыкамі_цамі.
- Знаёмства з аўдыторыяй: трансляцыя каштоўнасцяў — вы можаце заахвоціць людзей да ўзаемадзеяння з вашай арганізацыяй, перадаўшы ім паведамленне праз гісторыю або задаўшы ім канкрэтнае пытанне. Напрыклад, можна папрасіць аўдыторыю прагаласаваць па пэўнай тэме. Або вы можаце правесці хуткую сесію пытанняў і адказаў.
- Інфармаванне — выкарыстоўвайце Stories, каб нагадаць падпісчыкам_цам пра ваш вэбінар, расказаць пра запуск новага курсу або запусціць эксклюзіўную прапанову ў абмежаваны час.
- Стварэнне тэрміновасці прапановы: Stories мінаюць — яны вісяць на працягу 24 гадзін, а затым знікаюць. Часавыя рамкі — добры спосаб прасоўвання абмежаваных прапаноў (напрыклад, калі ў вас сканчаюцца месцы для рэгістрацыі на мерапрыемства або курс). Часавыя рамкі ствараюць ажыятаж вакол прапановы і заахвочваюць людзей хутка зрабіць рашучыя дзеянні, наведаўшы ваш акаўнт або адправіўшы вашай арганізацыі паведамленне.
Вось жа, калі Instagram Stories сапраўды такія важныя, як мы настойваем (а мы настойваем!), як вы можаце атрымаць ад іх максімальную карысць?
Вось некалькі парадаў:
- Вызначыцеся з тым, пра што вы хочаце расказаць — абярыце 3-5 тэмаў, якія вы будзеце ўвесь час падымаць у блогу і з якімі вы хочаце асацыявацца ў аўдыторыі.
- Не канстатуйце факты, а расказвайце гісторыі. Самае галоўнае — гісторыі павінны быць шчырымі.
- Шукайце свой фірмовы стыль для сторыс — абярыце колеравае спалучэнне з 2-3 колераў, шрыфтавую пару (або шрыфтавую пару і акцэнтны шрыфт), спосаб апрацоўкі фота і набор дадатковых элементаў, якія разам зробяць вашыя сторыс пазнавальнымі. Тут вам дапамогуць нашыя канспекты па палітры, шрыфтах і кампазіцыі.
- Карыстайцеся дадатковымі элементамі — скрыншотамі, градыентамі, калажамі, эмоджы, стыкерамі і іншым.
- Сачыце за трэндамі.
Ці памятаеце, калісьці сацыяльныя сеткі былі без фота? Але часы памяняліся.
Высакаякасныя выявы вашых прапаноў у сацыяльных сетках — абавязковая ўмова для вашай арганізацыі. Мы па сваёй прыродзе візуальныя істоты, і калі мы сутыкаемся з акаўнтамі ініцыятываў, мы хутка фармуем меркаванне пра іх. Як той казаў, у вас не будзе другога шансу зрабіць першае ўражанне, таму паклапаціцеся пра тое, каб яно было добрым. Ніжэй мы разгледзім, як стварыць добрае фота для вашага акаўнта.
Што такое добрае фота?
- Якаснае фота ў добрым распазнаванні. Для гэтага выкладвайце фота ў добрым распазнаванні, шукайце гугл-карцінкі праз “інструмент — памер — вялікі”, апрацоўвайце фота, знаходзьце вартае кадрыраванне або выкарыстоўвайце калаж.
- Адпаведнае фармату сацсеткі па памеры.
- Актуальнае — адпаведнае інтарэсам МА, парадку дня або трэндам.
- У адзіным стылі — адна схема апрацоўкі. Тут дапаможа фірмовы прэсэт.
- Унікальнае — якое не паўтараецца ў многіх арганізацый і СМІ. Старайцеся рабіць уласныя фота або спампоўвайце не з мэйнстрымнага рэсурсу. Не забывайце і пра фірмовую апрацоўку.
Рэкамендацыі па кампазіцыі
Правіла трэцяў
Аб’ект змяшчаецца ў левую або правую трэць выявы, а астатнія дзве трэці пакідаюцца свабоднымі. Куты цэнтральнага квадрата ўяўляюць сабой пункты перасячэння ў сетцы, у якіх неабходна размясціць кропку факусавання здымка. Гэты прыём называецца правілам трэцяў, але можна ўявіць, што гэта чатыры скрыжаванні, з дапамогай якіх варта нацэльвацца на важныя элементы кадра. Яны дапамогуць збалансаваць галоўны аб’ект здымкі з негатыўнай прасторай у кадры, каб забяспечыць эфектыўную фотакампазіцыю, якая прыцягне ўвагу гледача ці глядачкі.
Буйнасці і планы
Нескладана выбраць буйнасць плана, засноўваючыся на тым, як трэба паднесці героя, якія адносіны і эмоцыі вы хочаце паказаць у кадры. Калі гэта адкрытае выражэнне глыбока асабістых пачуццяў, то агульны план выкарыстоўваць немэтазгодна. З іншага боку, калі герой кадра робіць малаважныя для гледача рэчы, мы не станем выбіраць буйны, бо ён нясе ў сабе асобаснае значэнне.
У сторыс лепей за ўсё працуе разнастайнасць — паспрабуйце розныя фарматы, камбінуйце планы і фарматы. Тэстуйце і глядзіце, на што вашая аўдыторыя рэагуе лепш.
Уносьце ў вашыя сторыс разнастайнасць, каб захапіць увагу аўдыторыі:
- скрыншоты,
- геаметрыя,
- градыенты,
- эмоджы і мемоджы,
- рамкі гаджатаў,
- фірмовыя стыкеры,
- калаж,
- крэатыўныя рэпосты,
- вылучэнне тэксту колерам або прыёмам,
- выразаныя з фону элементы.
Інструменты для дадатковых элементаў:
- Studio (зрабіць самастойна),
- Canva,
- Meitu,
- coolsymbol.com,
- тэлеграм-каналы.
Мы вельмі шмат казалі пра эксперыменты з фота, фарматамі і элементамі. Аднак часам так цяжка знайсці натхненне або зразумець, што насамрэч выглядае добра, а што можна палепшыць. Для гэтага вельмі важная нагледжанасць. Рэкамендуем вам падпісацца на крутых сторысмэйкераў_ак і скарыстаць ідэі тых, хто рухае індустрыю наперад. Сапраўдны мастак_чка ведае розніцу паміж капіяваннем і стварэннем.
Падпіска на розныя акаўнты таксама дапаможа вам вызначыць, што з’яўляецца антытрэндам або кепскім тонам у Instagram цяпер.
Як натрэніравацца ў stories?
- Падпісвайцеся на розныя рэсурсы і розных блогераў ды блогерак і глядзіце, абдумвайце, запамінайце ідэі для вашага акаўнта.
- Натхняйцеся добрымі дызайнамі.
- Практыкуйцеся.
- Дапамагайце самі сабе рабіць кантэнт хутчэй — захоўвайце шаблоны, арганізуйце візуальныя элементы ў папкі, прапрацуйце фірмовы стыль.
Эксперыментуйце з кантэнтам і правярайце, што лепей за ўсё працуе з вашай аўдыторыяй. Рэактыўная і своечасовая прырода Instagram дазваляе вам тэставаць новыя ідэі, і вы хутка зможаце ўбачыць, што менавіта прыцягвае ўвагу і чапляе вашую аўдыторыю. Калі ў вас не атрымліваецца цяпер, не здавайцеся — поспех прыходзіць з навыкам!