Probono.by шукае валанцёраў і валанцёрак

Probono.by шукае валанцёраў і валанцёрак

Набор новых людзей у каманду валанцёраў і валанцёрак Probono.by! Бліжэйшыя даты анлайн-сустрэч для знаёмства — 8 і 11 лістапада.

Probono.by — гэта інфармацыйны цэнтр ініцыятыў дапамогі пацярпелым. На сайце сабралі інфармацыю аб 300 ініцыятывах дапамогі. Гэта ўсё робіць каманда з больш 100 валанцёраў і валанцёрак, вы можаце далучыцца і дапамагаць разам ужо зараз!

Каго шукаюць?

  • аператараў і аператарак кантакт-цэнтра
  • юрыстаў і юрыстак

Што трэба рабіць?

Для аператараў і аператарак: прымаць і апрацоўваць звароты па тэлефоне і ў чатах, аказваць інфармацыйную падтрымку.
Для юрыстаў і юрыстак: абмяркоўваць кейсы звяртаюцца і дапамагаць з афармленнем дакументаў па шаблоне па прававых пытаннях.

Што важна?

  • камунікабельнасць
  • умець структураваць інфармацыю
  • не баяцца карыстацца адмысловымі праграмамі
  • пражыванне ў Мінску
  • магчымасць валанцёрыць на зменах па 2-4 гадзіны ад 1 разу ў тыдзень

Як стаць валанцёрам ці валанцёркай?

  1. зарэгістравацца па спасылцы
  2. прайсці анлайн-навучанне
  3. прайсці афлайн-навучанне і ўключыцца ў рух

Валанцёрыць можна як афлайн, так і анлайн. Для добраахвотнікаў і добраахвотніц афлайн на месцы ёсць маскі, антысептыкі і распрацаваны пратакол кавіднай бяспекі.

Валанцёрства ў probono.by — гэта крутая каманда, магчымасць псіхалагічнай падтрымкі, спецыяльныя адукацыйныя трэнінгі для валанцёраў і валанцёрак і іншыя прыемныя рэчы, пра якія раскажуць пры сустрэчы!