Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі”

Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі”

Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі” прапануе падтрымку арганізацыям і ініцыятывам для рэалізацыі праектаў, накіраваных на ўзмацненне ролі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў прасоўванні і абароне інтарэсаў грамадзян і грамадзянак.

Праекты  павінны адпавядаць наступным тэматычным прыярытэтам:

  • грамадзянская супольнасць і мясцовае самакіраванне
  • маніторынг дзеянняў дзяржавы грамадзянскай супольнасцю
  • развіццё чалавечага патэнцыялу (уключаючы культуру і грамадзянскую адукацыю)
  • бізнес-асяроддзе
  • экалогія і зялёная эканоміка

Для мікрагрантаў памер падтрымкі складае ад 1 да 5 тысяч еўра, для мінігрантаў – ад 5 да 15 тысяч еўра.

Працягласць праектаў не павінна перавышаць 12 месяцаў.

Заяўкі прымаюцца і разглядаюцца на сталай аснове як мінімум да канца другога квартала 2021 года. Бліжэйшы разгляд заявак Ацэначнай камісіяй праграмы адбудзецца ў пачатку траўня. Ухваленыя праекты змогуць пачаць працу ўжо ў канцы гэтага месяца.

Каб заяўка патрапіла на бліжэйшы разгляд, рэкамендуецца даслаць праектную прапанову да 25 красавіка 2021 года.

З дадатковай інфармацыяй, формамі заявак, адукацыйнымі матэрыяламі і адказамі на частыя пытанні можна пазнаёміцца на сайце праграмы www.cs4b.info.